Спадчына: Навіцкавічы
Чацвер, 04 Чэрвень 2015 17:06
6 мая 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Васільевіча Зарэцкага (1935–2013), мастака ў вобласці станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, плаката і графікі
Пётр Васільевіч Зарэцкі нарадзіўся 6 мая 1935 года ў вёсцы Навіцкавічы (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). З дзяцінства марыў стаць мастаком. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі не было алоўка, то замест яго выкарыстоўваў спаленую запалку. Школьнікам шмат маляваў, яго малюнкі бралі на раённыя і абласныя выставы. Калі заканчваў Камянецкую сярэднюю школу, то ўжо цвёрда ведаў: будзе толькі мастаком, самастойна рыхтаваўся да паступлення ў вучылішча.